Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

26 Май 2025

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

24 мая ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму». Ад Гродзенскага раёна былі прадстаўлены пары з Індурскага цэнтра культуры, Жытамлянскага дома фальклору і Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.

Пара ў складзе Дзяніса, Балабуева і Ірыны Конан з Квасоўкі атрымала дыплом у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Таксама народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці выступіў на фестывалі-конкурсе з майстар-класам па побытавых танцах.