«Беларусь адзіная» — пад такой назвай у Палацы Рэспублікі ў г.Мінску 2 лiпеня у рамках культурных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшла тэматычная выстава, на якой былі прадстаўлены работы лепшых майстроў народнай творчасці нашай краіны, а таксама носьбітаў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гродзенскі раён на выставе быў прадстаўлены трыма элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны: рэгіянальнай традыцыйнай кухняй аг.Адэльск – выпечаным па старадаўніх рэцэптах хлебам, сапоцкінскімі традыцыйнымі пісанкамі і драўлянымі музычнымі інструментамі Мар’яна Скрамблевіча з аг.Адэльск..


