18 кастрычніка адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 485-годдзю вёскі Жытомля. Жыхароў вёскі павіншаваў старшыня Верцялішкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Сінякоў.
Да віншаванняў далучыліся народны тэатр народнай песні “Матуліна песня”, узорны фальклорны калектыў “Васілечкі” і аматарскія калектывы мастацкай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна.
Кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у майстар-класе па саломапляценні народнага майстра Рэспублікі Беларусь Ірыны Шавельскай. Жыхарам вёскі былі ўручаны памятныя падарункі. Са святам Жытомля!








