«Сіла традыцый — сіла творчасці» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

21 Июл 2025

«Сіла традыцый — сіла творчасці»

Справаздачная выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна «Сіла традыцый — сіла творчасці» адкрыецца 29 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, мастацкі роспіс, мастацкая апрацоўка тэкстылю, выцінанка, вышыўка, кераміка, разьба па дрэве.

Падчас адкрыцця выставы будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве, саломапляценні, мастацкiм роспісе. Наведаць экспазіцыю можна да 28 жніўня.