Непаўторныя ўзоры тканых вырабаў вабілі вока на выставе «З куфра беларускіх скарбаў» у вёсцы Зарачанка | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

02 Июл 2020

Непаўторныя ўзоры тканых вырабаў вабілі вока на выставе «З куфра беларускіх скарбаў» у вёсцы Зарачанка

Фото носит иллюстративный характер

29 чэрвеня на пляцоўцы музейнага надворка прыгажосцю чаравалі творы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва: дываны і посцілкі са збораў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, а таксама габелены майстрыхі Ганны Талола з Парэчча.

– Для нявесты раней лічылася неабходным мець у пасагу некалькі такіх прадметаў побыту: абрусаў, ручнікоў, дываноў. Па іх меркавалі аб дабрабыце сям’і, працавітасці і беражлівасці будучай гаспадыні. Гэтыя рэчы дзяўчыне трэба было зрабіць сваімі рукамі, таму сакрэтамі ткацтва дасканала валодала кожная беларуская сялянка, – паведаміла вядучы метадыст па рабоце ў вобласці традыцыйнай мастацкай культуры, нематэрыяльнай культурнай спадчыны і фальклору культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч.

У калекцыі аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў ужо сабралася шмат беларускіх дываноў, якія засталіся ў спадчыну ад матуль і бабуль, у тым ліку і падвойных. У хуткім часе саматканыя цуды будуць дэманстравацца ў музейнай экспазіцыі сектара музейна-выставачнай дзейнасці ў вёсцы Зарачанка пад назвай «Код памяти». Яна аб’яднае экспазіцыі ручнікоў, ваеннай формы, а таксама новыя: экспазіцыі традыцыйных беларускіх дываноў, «Нараджэнне хлеба» і музейны пакой, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.