КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

07 Июн 2023

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

“Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя) – традыцыі прыгатавання і спажывання” на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2022 г. унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Традыцыі прыгатавання страў з таркаванай бульбы ў Гродзенскім раёне заснаваны на даўнейшых тэхналогіях, якія перадаюцца ў сям’ях з пакалення ў пакаленне і захоўваюцца стараннямі як носьбітаў традыцыі, так і намаганнямі работнікаў устаноў культуры. Арэолам бытавання элемента ў раёне з’яўляюцца аграгарадкі Азёры, Адэльск, Свіслач, Індура, вёскі Жытомля і Райста.

Сёння ў рамках правядзення тыдня традыцыйнай культуры ў аг.Абухава мясцовая гаспадыня Ірына Стрэльчэня прэзентавала агладкі, бабку, кішку зробленыя па рэцэпту сваёй бабулі.