У ГРОДЗЕНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “АД ДАЎНІНЫ ДА НАШЫХ ДЗЁН” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

07 Июн 2023

У ГРОДЗЕНСКІМ РАЁНЕ СТАРТАВАЎ ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “АД ДАЎНІНЫ ДА НАШЫХ ДЗЁН”

На працягу дня ў Абухаўскім цэнтры культуры было шмат гасцей, якія мелі магчымасць пазнаёміцца з прадметамі сялянскага быта ў музейным пакоі “Сялянская хата”. Бабуля Ірына для гасцей распавядала паданні, гуляла ў беларускія гульні. Адкрыла тыдзень традыцыйнай культуры начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама – Таццяна Кузьма.

Работнікі Абухаўскага цэнтра культуры запрасілі на Сёмуху, завівалі бярозку, праводзілі абрад кумавання. Народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” спяваў беларускія народныя песні. Удзельнікі народнага фальклорнага гурта “Жывіца” танчылі мясцовую польку і спявалі пад гармонік.
Завяршыўся першы дзень дэгустацыяй страў з таркаванай бульбы.