“Захоўваем традыцыі, зберагаем гісторыю” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

08 Июн 2023

“Захоўваем традыцыі, зберагаем гісторыю”

СЁННЯ Ў САПОЦКІНСКІМ КУЛЬТУРНА-ТУРЫСТЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ ПРАЙШОЎ ДРУГІ ДЗЕНЬ ТЫДНЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ.

Госці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Захоўваем традыцыі, зберагаем гісторыю”, дзе абмяркавалі пытанні захавання і распаўсюджвання роспісу сапоцкінскай пісанкі з носьбітамі Антанінай Юрчэняй і Станіславам Змітровічам.

На працягу дня арганізаваны экскурсіі ў музейны пакой пісанкі, дзе прадстаўлена звыш 1500 яек зробленых у розных тэхніках, а таксама ў музейны пакой “Нам засталася спадчына”, дзе знаходзяцца каля двух дзясяткаў паменшаных копій архітэктурных помнікаў рэгіёну.

Завяршыўся дзень майстар-класам па роспісу пісанкі ад носьбітаў традыцыі.