
У нядзелю, 20 красавіка, у аг. Квасоўка чакаем усіх, каб падзяліцца адзін з адным цяплом і радасцю на свяце “Велікодны фэст”, якое стартуе а 14-й гадзіне.
Вас чакае цікавая праграма, у якой кожны госць знойдзе тое, што яму блізка. На галоўнай пляцоўцы выступяць творчыя калектывы Гродзенскага раёна. Спецыяльны госць свята – арт-група “Багач” з города Мінска. Для дзяцей і іх бацькоў будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка “Велікодныя забаўлянкі”. Таксама кожны жадаючы зможа зрабіць фота на памяць каля яскравых фотазон.
Не прапусціце магчымасць адзначыць Вялікдзень разам з намі!
Чакаем вас у Квасоўцы!