«Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

18 Ноя 2021

«Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра»

18 лістапада ў рамках рэалізацыі Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год у Індурскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў народны майстар Рэспублікі Беларусь Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч правёў музейна-педагагічныя заняткі і выставу-паказ «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра». Навучэнцы школы мастацтваў пазнаёміліся з інструментамі, якія вырабляе Мар’ян Антонавіч, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе ігры на драўляных музычных інструментах.