Музейна-педагагічныя заняткі і выстава-паказ «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

17 Ноя 2021

Музейна-педагагічныя заняткі і выстава-паказ «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра»

17 лістапада ў рамках рэалізацыі Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год на базе Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў народным майстрам Рэспублікі Беларусь Мар’янам Антонавічам Скрамблевічам прайшлі музейна-педагагічныя заняткі і выстава-паказ «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра». Навучэнцы школы мастацтваў пазнаёміліся з інструментамі, якія вырабляе Мар’ян Антонавіч, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе ігры на драўляных музычных інструментах.