«АЎТЭНТЫЧНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ МАЙСТРА» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

10 Ноя 2021

«АЎТЭНТЫЧНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ МАЙСТРА»

10 лістапада для навучэнцаў Квасоўскай дзіцячай школы мастацтваў адбылася вельмі цікавая падзея – у рамках рэалізацыі Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год, да іх у госці завітаў народны майстар Рэспублікі Беларусь, музыкант, рэстаўратар, які стварае ўнікальныя музычныя інструменты – Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч. Тут, прайшлі музейна-педагагічныя заняткі і выстава-паказ «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра».

Аб дудзе, акарыне і іншых беларускіх народных інструментах навучэнцы школы даведаліся ад майстра. Цікавым і пазнавальным быў майстар-клас ігры на драўляных музычных інструментах, на якім усе жадаючыя дэталёва пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу музычных інструментаў, вынаходлівасцю майстра, які валодае сакрэтамі загатоўкі, сушкі, апрацоўкі розных парод дрэў, што, безумоўна, пашырыла і ўзбагаціла іх веды аб самабытных беларускіх народных музычных інструментах.