Аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета Аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” займаюцца адраджэннем, захаваннем і папулярызацыяй традыцыйных відаў рамёстваў. Начальнік аддзела: Ланеўская Вікторыя Андрэеўна Кантактны тэлефон: 62-47-71 Электронны адрас: mail@grodnokult.by Для арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў аддзеле этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзейнічаюць фарміраванні. Выраб лялекВыцiнaнкaВышыўка

Аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў

Майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” займаюцца адраджэннем, захаваннем і папулярызацыяй традыцыйных відаў рамёстваў.

Начальнік аддзела: Ланеўская Вікторыя Андрэеўна
Кантактны тэлефон: 62-47-71
Электронны адрас: mail@grodnokult.by

Для арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў аддзеле этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзейнічаюць фарміраванні.

З даўніх часоў тэкстыльная лялька была часткай багатай традыцыямі славянскай культуры. Выраб абярэжных лялек і правільнае абыходжанне з імі мела вялікае значэнне для кожнай сям’і. Усё, што мы сёння ўспрымаем як упрыгожванне – арнамент на адзенні, посудзе, прадметах быту, – у культуры нашых продкаў заключала ў сабе глыбокі сэнс, было прызвана аберагаць і напаўняць сілай тых, хто карыстаўся гэтымі прадметамі. І тут лялька мела асаблівую роль.

Лялькі рабіліся з кавалкаў ношанага бацькоўскага адзення. Нашы продкі лічылі, што адзенне акумулюе жыццёвую сілу, станоўчую энергію гаспадара. Таму і лялькі атрымліваліся не толькі мяккімі і цёплымі навобмацак, а і напоўненымі дабрынёй, любоўю, клопатам аб тым, каму яны адрасаваліся.

У Гродзенскім раёне вырабам абярэжных і тэкстыльных лялек займаецца мастар народных мастацкіх рамёстваў з аг. Індура Ірына Казіміраўна Рынкевіч. Яе шматлікія вырабы знаходзяцца ў экспазіцыі музея “Лялька ў карагодзе жыцця” ў Індурскім цэнтры культуры. Калекцыя майстра змяшчае разнастайныя па значэнні і тэхніцы выканання лялькі: “Берагіня”, “Крупенічка”, “Багач”, “Карміліца”, “Лялька на поспех”, “Купалінка”, “Вербніца”, “Капустка”, “Калядка”, “Траўніца”, “Памошніца на кухні”, “Яблычны Спас”, “Анёл-ахоўнік”, абрадавая лялька “Калядная козачка” і інш.

Выцiнaнкa (выpaзaнкa, выcтpыгaнкa, выбiвaнкa) – вiд нapoднaгa дэкapaтыўнa-пpыклaднoгa мacтaцтвa, aжypны ўзop, выpaзaны з бeлaй, чopнaй цi кaляpoвaй пaпepы. Bыцiнaнкa aтpымaлa шыpoкae pacпaўcюджaннe ў aфapмлeннi cялянcкaгa iнтэp’epa з cяpэдзiны 19 cтaгoддзя. Аcнoўныя pыcы нapoднaй выцiнaнкi – ciмeтpычнaя кaмпaзiцыя i гeaмeтpычнaя фopмa вoбpaзaў. Аcapтымeнт aжypныx твopaў cклaдaюць фipaнкi нa вoкны, кapyнкi для ўпpыгoжвaння пaлiц, paмaк з фoтaздымкaмi, aбpaзoў, нacтoльныя выpaбы, cypвэткi i iнш. Пa тpaдыцыi выцiнaнкaмi aздaблялi xaтy дa нaйбoльш знaчныx cвятаў – Кaляд i Bялiкaдня. Чopнымi цi шмaткoлepнымi выцiнaнкaмi ўпpыгoжвaлi пaбeлeныя cцeны xaт. У кoжнaй мяcцoвacцi пaпяpoвaя выpaзaнкa нaбывaлa пэўныя acaблiвacцi. Для бeлapycкaй выцiнaнкi xapaктэpны шмaтpaзoвae cклaдвaннe (лicт пaпepы cклaдвaeццa шмaт paзoў, y poзныx нaпpaмкax i пaд poзнымi вyглaмi, кaб aтpымaлicя пэўныя ўзopы); cтвapэннe мaлюнкa з пapэзaк пpocтыx гeaмeтpычныx фopм (тpoxвyгoльнiкi, poмбы, квaдpaты, кpyгi, пaўмecяцы, пялёcткi); ciмeтpычнaя кaмпaзiцыя.    Пacтyпoвa выцiнaнкa выцяcнялacя з вяcкoвaгa iнтэp’epу тэкcтыльнымi выpaбaмi. Дa нaшыx дзён дaйшлi cняжынкi з пaпepы для aздaблeння вoкнaў y гapaдax i вёcкax дa Кaляд i Нoвaгa гoдa.    У кaнцы XX cтaгoддзя aдбылocя вяpтaннe выцiнaнкi ў кyльтypy нaшaй кpaiны.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна адраджэннем і распаўсюджваннем мастацтва выцінанкі займаецца майстар народных мастацкіх рамёстваў Таццяна Нікіцік. Работы майстра вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў і вытанчанасцю выканання. Таццяна Сяргееўна вырабляе пераважна манахромныя выцінанкі: чорныя, чырвоныя, сінія, фіялетавыя, зялёныя – але зрэдку сустракаюцца і элементы іншых колераў. У яе шматлікіх работах увасоблены разнастайныя тэмы: народныя святы і абрады (Каляды, Вялікдзень, Купалле, Дажынкі), вобразы Дрэва жыцця, кахання, міфічныя істоты і інш. Вялікае значэнне мае калекцыя работ “Дакрануцца да гісторыі”, у якой майстар увасобіла помнікі архітэктуры Гродзенскага раёна: Царква Праабражэння Гасподняга ў в. Коматава, Храм Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў в. Жытомля, Палацава-паркавы комплекс у в. Свяцк, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў аг. Індура, Храм Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Мількаўшчына, Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Скідзель і інш.

Народныя мастацкія вышыўка і ткацтва – адны з найбольш папулярных і пашыраных відаў народнай творчасці. Рукадзельныя рэчы мы звыкла ацэньваем з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гармоніі каларыту. Але народныя ткацтва і вышыўка – яшчэ і бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак.

У Гродзенскім раёне гэтыя віды народнай творчасці распаўсюджаны ў аграгарадках Парэчча, Адэльск, Азёры, Індура, г.п. Сапоцкін, в.Каробчыцы і інш.

Над адраджэннем старадаўніх тэхнік ткацтва ў Гродзенскім раёне нястомна працуе Ганна Рыгораўна Талола, якая з 2002 года вядзе гурток па ткацтву на базе Парэцкага цэнтра культуры і займаецца навучаннем дзяцей і дарослых практычным навыкам ткацкага рамяства.

Лепшыя традыцыі вышыўкі гладдзю захоўвае і развівае таленавіты майстар з аг. Капцёўка Марыя Станіславаўна Ракевіч. Разнастайныя вырабы майстра – ручнікі, сурвэткі, абрусы, інтэр’ерныя падушкі, вышытыя карціны – вабяць погляд яркасцю фарбаў і вытанчанасцю выканання. У сваіх работах майстар аддае перавагу раслінным сюжэтам.

Абавязковым элементам беларускага нацыянальнага строя заўсёды быў пояс, які меў не толькі функцыянальнае, але і абрадавае, рэлігійнае, сацыяльнае значэнне. У звычайным прадстаўленні чалавека любая апаяска была прадметам, здольным супрацьстаяць нячыстай сіле і хваробам. Лічылася, што пояс і крыж маюць аднолькавую ахоўную функцыю. Асновай для вырабу паясоў служылі ільняныя і воўнавыя ніці, і існавала некалькі тэхнік вырабу паясоў: пляценне, ткацтва паясоў на дошчачках, на “ніту”, на бёрдышку, на станку.

У Гродзенскім раёне ткацтвам паясоў на станочку займаецца майстар народных мастацкіх рамёстваў Вольга Іванаўна Авакумава, якая працуе ў салоне-майстэрні рамесніка ў в. Каробчыцы. Калекцыя паясоў майстра налічвае не адзін дзесятак вырабаў, якія адрозніваюцца багаццем фарбаў: традыцыйныя чырвоная, белая, зялёная і чорная разбаўлены фіялетавай, аранжавай, блакітнай і жоўтай. Узоры на паясах у асноўным прадстаўлены палосамі, шашачкамі, ромбамі і іншымі геаметрычнымі элементамі.

У салоне-майстэрні рамесніка кожны жадаючы можа паспрабаваць асвоіць тэхніку ткацтва пояса.

Гродзеншчына багата на таленавітых людзей, якімі яна можа ганарыцца. Да такіх дзеячаў, якія праслаўляюць свой родны куточак, можна аднесці мастакоў аддзела этнаграфіі, фальклору і раместваў.

Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна – чалавек з шырокім мастацкім поглядам і пастаянным пошукам новых рашэнняў. Таленавіты кіраўнік гуртка па выяўленчаму мастацтву, якая працуе з 1999 года. Ларыса Уладзіміраўна мае свой адметны стыль, які адрозніваецца вытанчанасцю і эстэтычным густам. Яе гурткоўцы шматразова прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Многім з іх заняткі сталі першай прыступкай да выбару будучай прафесіі і падштурхнулі да паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў на спецыяльнасць “дызайн”.

Пакумейка Уладзімір Іванавіч – творчы чалавек, які добра валодае мастацкім густам і вобразным мышленнем. Займаецца жывапісам з 10 гадоў. Выпускнік мастацкага вучылішча ім Л. Глебава. Мастак, работы якога вылучаюцца яркімі каляровымі і кампазіцыйнымі рашэннямі. Уладзімір Іванавіч працуе кіраўніком гуртка па выяўлечаму мастацтву, заўседы ўмее знайсці кантакт з выхаванцамі любога ўзросту і любой ступені падрыхтаванасці.

Астапчык Уладзімір Іванавіч – сапраўдны мастак, яго карціны вабяць сваей дасканаласцю і мастацкім уяўленнем. Яны вядомы далека за межамі нашай краіны. У сваей творчасці аддае перевагу пейзажу з краявідамі Гродзенскага раёна.

Масавая вытворчасць керамікі на тэрыторыі Беларусі адзначаецца ў эпоху неаліту — апошняга перыяду каменнага веку (IV—III тысячагоддзі да н. э.). Даследчыкі лічаць, што ўзнікненне керамікі звязана са звычаем абмазваць глінай плеценыя вырабы. Першабытныя людзі заўважылі, што, трапіўшы ў агонь, такое начынне не псавалася, а наадварот, і станавілася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выпіраў. Гэта і падштурхнула да думкі вырабляць посуд з гліны і абпальваць яго на агні.

Керамічнае рамяство паступова развівалася і да нашага часу выдзелілася шэсць асноўных напрамкаў: 1) кухонны посуд (для прыгатавання ежы), 2) посуд для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, 3) сталовы посуд, 4) дэкаратыўная кераміка, 5) цацкі, 6) вырабы рознага гаспадарчага прызначэння.

У Гродзенскім  раёне выраб керамікі вельмі добра развіты у аг. Верцялішкі і г.Скідзель. На базе цэнтраў культуры працуюць две таленавітыя майстрыхі —  Сяргейчык Таццяна Аляксандраўна і Рублеўская Таццяна Пятроўна, якія займаюцца вывучэннем традыцый народнай керамікі, працуюць над стварэннем арыгінальных сувеніраў. Яны першыя з кіраўнікоў гурткоў пачалі вырабляць сувенірную прадукцыю з відамі і гістарычнымі мясцінамі Гродзенскага раёна. Іх вырабы карыстаюцца попытам не толькі ў гродзенцаў, але і ў турыстаў.

Яшчэ з самых старажытных часоў вядома аб здольнасці дрэва пазбаўляць ад назапашанай адмоўнай энергіі. Побыт, жыллё на Гродзеншчыне былі непарыўна звязаны з дрэвам. Пры нараджэнні дзіцяці яго клалі ў драўляную люльку, давалі драўляную цацку —  чалавек так і заставаўся, акружаны дрэвам і да самой старасці.  У роспісу сялянскіх хат абавязковым элементам было «дрэва жыцця», якое служыла «сімвалам добрых пажаданняў і ахавальным знакам». Разьба па дрэве суправаджае чалавека па жыцці і шчыльна ўвайшла  ў лёс беларускага чалавека,  майстры выразалі з гэтага матэрыялу ўсё неабходнае для жыцця: мэбля, начынне, посуд.  Але рабіць усё гэта можна было толькі вельмі добра разумеючы  дрэва і адчуваючы яго як жывы, адушаўлёны матэрыял.  Дрэва натхняе, а разьбяныя вырабы напаўняюць жыватворнай сілай наш дом.

Уладзімір Уладзіміравіч Кемяжук – майстар разьбы па дрэве – працаздольны, самаадданы і таленавіты чалавек, майстар з вялікай літары. Нястомна працуе над стварэннем новых арыгінальных сувеніраў. У сваіх вырабах аўтар імкнецца адчуць душу дрэва, перадаць прасторы , энергетыку  і прыгажосць.

Падарункі і сувеніры з дрэва, зробленыя нашымі майстрамі, будуць выпраменьваць цяпло і несці гармонію і ўтульнасць  у ваш дом.

На думку даследчыкаў, салома, як матэрыял для пляцення, стала выкарыстоўвацца яшчэ некалькі тысяч год таму ў сувязі з развіццём земляробства.

Прызначэнне саломапляцення практычна не змяніла свой характар: яно захавала ўтылітарна-практычную функцыю (для вырабу гаспадарча-бытавых рэчаў), выкарыстоўваецца ў абрадава-рытуальных мэтах.  Але на першы план выходзіць мастацка-дэкаратыўнае прызначэнне: для аздаблення інтэр’ера альбо выкарыстанне як найлепшага сувеніра з беларускай зямлі. Зберажэннем традыцый саломапляцення і няспынным пошукам у галіне формаў і дэкору, разнастайнасць аўтарскіх почыркаў і тэматычнае багацце вызначае творчасць майстроў-сучаснікаў Гродзенскага раена.

Краўчук Валянціна Іванаўна працуе у Гродзенскім раёне з 2000 г. Прыгожыя саламяныя вырабы, зробленыя яе рукамі, сапраўдныя творы мастацтва. Традыцыйныя капелюшы (брылі), куфры, шкатулкі, кошыкі і кветкавыя кампазіцыі не пакідаюць абыякавымі ніводнага наведвальніка выстаў аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў. Валянціна Іванаўна з’яўляецца членам Беларускага Саюза майстроў. У 2010 г. узнагароджана спецыяльнай прэміяй Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “народны майстар”.

Ірына Францаўна Шавельская валодае некалькімі відамі народнай творчасці, але аддае павагу рабоце з саломай. Дзякуючы ей, у Гродзенскім раёне аднавіўся выраб традыцыйнага  саламянага галаўнога ўбора (картуза). На выстаўках з’явіліся прыгожыя фігуры птушак і  жывел (каней, козачак).

Майстры саломапляцення аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў зберагаюць шматвекавыя традыцыі і ўносяць сучасныя тэндэнцыі гэтага мастацтва, ствараюць  творы, дзякуючы якім “беларуская саломка” стала сапраўднай візітоўкай нашага краю.

У Гродзенскім раёне майстры саломапляцення Краўчук Валянціна Іванаўна і Шавельская Iрына Францаўна з’яўляюцца носьбітамі комплекснай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”, што ў 2020 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.