“Адэльскі фэст” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

13 Июн 2024

“Адэльскі фэст”

13 чэрвеня ў дзень памяці святога Антонія Падуанскага ў аграгарадку Адэльск прайшло традыцыйнае свята “Адэльскі фэст”!

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы выступілі калектывы аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна, вакальны ансамбль “Мельніца” з Ашмян, артыстка беларускай эстрады Аліна Чыжык.

Хэдлайнер свята – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Бяседа” з горада Мінска.

На працягу мерапрыемства для гасцей працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі: кулінарная пляцоўка з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні аг.Адэльск, пякарня на калодзе, літаратурная пляцоўка, выстава пад адкрытым небам, этнафотазоны.

На дзіцячай пляцоўцы маленькіх гасцей свята чакалі атракцыёны, гульні, фестываль фарбаў і пеннае шоў.

Завяршыўся фэст шоў барабаншчыкаў “Перцы” з горада Мінска і яркай танцавальна-забаўляльнай праграмай.