2 сакавіка у́ вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”. Пачалося мерапрыемства з абрада, якім мясцовыя жыхары зямлю і прыроду залагоджваюць, прыносяць у дар поу́ны гаршочак кашы. Галоу́ная асаблівасць свята – песні-вяснянкі і печыва у́ выглядзе жаваронкау́, якіх спецыяльна пякуць і падкідваюць уверх на руках і рушніках, гукаючы вясну.
Падчас свята кожны жадаючы змог пачаставацца смачнымі блінамі па традыцыйных рэцэптах. Упершыню на мерапрыемстве мясцовая гаспадыня – пераемнік традыцый Галіна Міклашэвіч з в. Жытомля прэзентавала агладкі з таркаванай бульбы, прыгатаваныя па асабістаму рэцэпту яе бабулі, якія у́несены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
А у́ дадатак да бліноу́ – дегустацыя гарбаты на капцёу́скіх і мясцовых зёлках. Хэдлайнерам свята стала арт-група “Багач” з города Мінска.
Завяршылася мерапрыемства спальваннем пудзіла зімы.
2 сакавіка на свяце “Гуканне вясны” майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў для ўсіх жадаючых правялі майстар-клас па выцінанцы “Велікодная паштоўка”.









