Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п. Сапоцкін | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

14 Июн 2022

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п. Сапоцкін

22.06.1941 у раёне Сапоцкіна разгарнуліся бязлітасныя баі. Адным з першых у бой супраць нямецка-фашістскіх захопнікаў уступілі пагранічнікі размешчаных паблізу Сапоцкіна  застаў: 3-й (лейтэнант В.М. Усаў), 1-й (старшы лейтэнант А.М.Сівачоў), 4-й (старшы лейтэнант Ф.П.Кірычэнка) 86-га Аўгустоўскага пагранатрада, якія на працягу больш як 10 гадзін адбівалі шматлікія атакі пераўзыходзячых сіл праціўніка. Упартае супраціўленне часцям 161-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якая наступала, аказалі воіны падраздзяленняў 213-га стралковага палка (маёр Ц.Я.Якаўлеў), 56-й стралковай дывізіі (генерал-маёр С.П.Сахноў), 1-га батальёна (капітан К.Л.Спірычаў), 23-га асобнага сапёрнага палка, а таксама 9-га асобнага арт-кулямётнага батальёна (П.В.Жыла) 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна (далей – Гродзенскі УР), паднятага па трывозе 22 чэрвеня ў 3 гадзіны 35 хвілін раніцы (напярэдадні вайны яны будавалі абарончыя ўмацаванні ў раёне Сапоцкіна і Аўгустоўскага канала). Праціўнік пацярпеў вялікія страты і адышоў. Да зыходу дня нямецкая 28-я пяхотная дывізія прарвала ўчастак Гродзенскага УР і абышла з поўначы і поўдня савецкія часці. У акружэнне папаў так сама 113-ы артылерыйскі полк, які прыбыў з вучэбных збораў, між тым байцы арганізавалі кругавую абарону і працягвалі гераічна змагацца ў акружэнні. Удзень 22 чэрвеня на поўдні ад       г.п. Сапоцкін савецкімі вайскамі 29-й танкавай дывізіі (палкоўнік М.П.Студнеў) 11-га механізаванага корпуса быў нанесены адзін з першых контрудараў па нямецка-фашысцкіх войсках. Праціўнік страціў каля 2 батальёнаў пяхоты, 34 бронетраспарцёры, 21 танк, яго настпуленне было часова затрымана. Паводле сведчання камадзіра нямецкана 8-га корпуса 9-й арміі генерала Хейца “бой ў раёне Сапоцкіна працягваўся да 24 чэрвеня ўключна”. Гарнізоны некаторых дотаў 68 Гродзенскага УР змагаліся ў акружэнні да 26-27 чэрвеня. У в.Свяцк-Гурскіх Сапоцкінскага раёна жыхары арганізавалі атрад самаабароны колькасцю 40 чалавек, які разам з воінамі Савецкай арміі адбіваў варожыя атакі.

З моманту акупавання г.п. Сапоцкін (22.06.1941) нямецка-фашысцкімі захопнікамі і да вызвалення ў ліпені 1944 года часцямі Савецкай арміі: 174-й стралковай дывізіі (палкоўнік М.І.Дзёмін) 36-га стралковага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі і Вільнюскай аперацыі, у Сапоцкіна і раёне загінулі 3418 чалавек, у тым ліку ў Сапоцкіна 539 чалавек.

Беластоцкая аперацыя (5-27 ліпеня 1944 года) — франтавая наступальная аперацыя, частка буйнамаштабнага стратэгічнага наступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі «Баграціён» у ходзе летняга наступлення 1944 года. У выніку яе савецкія войскі выйшлі на мяжу на ўсход ад Аўгустова, Дамброва, на захад ад Беластока, вызвалілі ад ворага некалькі соцен населеных пунктаў і прыступілі да вызвалення паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы, а таксама выйшлі на блізкія подступы да мяжы Усходняй Прусіі. 27 ліпеня войскамі 3-й арміі быў вызвалены Беласток. Агульная глыбіня прасоўвання савецкіх войскаў склала каля 300 км, а тэмпы наступу дасягнулі 20-22 км у суткі. 30 удзельнікаў аперацыі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У цэнтры г.п. Сапоцкін знаходзіцца воінскае пахаванне (брацкая магіла) салдат, якія загінулі ў чэрвені 1941 года і ў ліпені 1944 года ў ходзе Беластоцкай аперацыі. Пахавана 971 чалавек, з іх: 936 вядомых, 35 невядомых. Тут пахаваны воіны, агінулыя ў баях непасрэдна ля пасёлка, так і перапахаваныя з 47 населеных пунктаў былога Сапоцкінскага раёна. Сярод пахаваных гэтак жа былі воіны 50-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У спісе пахаваных даволі цяжка разабрацца, хто загінуў у 1941 годзе, а хто ў вызваленчых баях 1944 года. Лічба загінулых пастаянна павялічваецца, бо на тэрыторыі Сапоцкінскага сельскага Савета штогод працуюць прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна. У 1955 годзе на магіле быў усталяваны помнік — скульптура воіна з аўтаматам. У 2000 гадах была праведзена рэканструкцыя помніка.

У цяперашні час вакол скульптуры воіна-вызваліцеля размешчаны 32 мемарыяльныя пліты, на якіх знаходзяцца спіскі загінуўшых. На адной з пліт размешчаны надпіс «Ніхто не забыты — нішто не забыта». Так сама усталяваны 3 табліцы: «Гісторыка культурная каштоўнасць», «Брацкая магіла 1944 год», «Вайсковае пахаванне 1750». Перад помнікам размешчаны дзве магілы для перапахавання.

Бібліяграфія:

1. Сапоцкін // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: энцыклапедыя/ Беларуская савецкая энцыклапедыя; рэдкал.: І. П. Шамякін(гал.рэд.) і інш. – Мінск: Беларуская савецкая, 1990. – С.555.

2. Гарадскі пасёлак Сапоцкін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна/ Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал.: У.П. Верхась і інш. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1993. – С. 429.

3. Кітаева, Ф.І. Ішла вайна свяшчэнная/ Кітаева Ф.І., Нядзелька У.А., Паваліхіна В.С., Шуміла У.Ф. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна/ Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал.: У.П. Верхась і інш. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1993. – С.117-130.

4. Крупенікаў, А. Ішла вайна свяшчэнная / Крупенікаў А. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна/ Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал.: У.П. Верхась і інш. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1993. – С.143-144.

5. Сапоцкін // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя.Т.9. Гродзенеская вобласць. Кн.2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч(гал.рэд.) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавекцтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. – Мінск: беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – С.158-160. 6. Братская могила в центре г.п. Сопоцкин // Режим доступа: http://213sp56sd.ucoz.ru/load/memorial/sopockin/bratskaja_mogila_v_centre_g_p_sopockin/61-1-0-165. – Дата доступа: 10.06.2022.