Свята млынароў не толькі брэндавае свята аг. Адэльска і Гродзенскага раёна, але і доказ таму, што нават нікуды не выязджаючы можна выдатна правесці выхадныя. Спалучэнне гісторыі, крэатыву, таленту і душэўнасці нікога не пакінуць раўнадушнымі.
Традыцыйна падвядзем вынікі абласнога конкурса “Хлебнае багацце Гродзеншчыны”.
Заяўленыя на конкурс работы- кулінарныя шэдэўры, будуць ацэнены па тром намінацыям: “Традыцыйны хлеб хатняй выпечкі”, “Традыцыйнае печыва”, “Лепшае печыва з мукі”.
І галоўнае, усе госці змогуць прадэгуставаць стравы традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На пляцоўцы перад Адэльскім цэнтрам культуры і народнай творчасці будзе ўсталяваны вялікі стол с сімвалічнай назвай “Стол адзінства і сяброўства”, дзе і будуць прэзентавацца стравы рэгіянальнай беларускай кухні спецыяльна прыгатаваны па старадаўніх рэцэптах майстрамі-кулінарамі нашай мясцовасці.
Кухня з водарам традыцый – гэта смачна і апетытна!
Чакаем Вас 18 лістапада 2023 года ў аг.Адэльск ,Гродзенскага раёна на свяце млынароў!


