“Дакрануцца душой да спадчыны” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

22 Дек 2023

“Дакрануцца душой да спадчыны”

22 снежня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь “Дакрануцца душой да спадчыны”, прысвечанай 20-годдзю Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Таццяна Нікіцік (майстар па выцінанцы) і Ірына Шавельская (майстар па саломапляценні).