Другі дзень “Квасоўскіх Велікодных чытанняў” прайшоў 3 мая ў Квасоўцы.
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Культурная спадчына Беларусі”. На выставе прадстаўлены стэнды з элементамі нематэрыяльна-культурнай спадчыны якія ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Таксама, згодна раённай лакальнай праграмы па выяўленні, фіксацыі, прапагандзе і арганізацыі пераемнасці традыцыйнай мясцовай культуры для ўсіх жадаючых адбыўся майтар-клас па ткацтве. Падчас майстар-класа ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю і розныя віды ткацтва, з чаго складаюцца і як працуюць кросны. Кожны паспрабаваў ўласнымі рукамі – што такое ткаць і як гэта рабілі нашыя продкі!
Чакаем усіх на свяце “Велікодны фэст” 5 мая, пачатак у 14.00.