“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

03 Апр 2023

“Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”

У гістарычным цэнтры Гродна сёння ладзіцца рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Кірмаш традыцыйны для нашага горада і праходзіць ужо ў восьмы раз.

У свяце прымаюць удзел майстры аддзела этнаграфіі, фальклора и рамёстваў Гродзенскага раённага культурна – інфармацыйнага цэнтра, народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору і народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” Азёрскага цэнтра культуры.

На падворку кожны можа паўдзельнічаць у майстар-классах па пляцценю паясоў, выцінанцы, саломапляценню і роспісу традыцыйнай Сапоцкінскай пісанкі.

Па выніках абласной выстау́кі-конкурсу дэкаратыу́на-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” у рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабау́ рамеснікау́ “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” дыплом I ступені у́ намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных вербау́” і дыплом II ступені у́ намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербау́” атрымала Шавельская Ірына Францау́на.

У намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных яек” дыплом I ступені атрымала Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна.

Віншуем!