И греют, и лечат, и тонизируют. Брендовые рецепты травяных чаев на зиму от умельцев Гродненщины | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

25 Ноя 2022

И греют, и лечат, и тонизируют. Брендовые рецепты травяных чаев на зиму от умельцев Гродненщины

На Свяце млынароў у аграгарадку Адэльск супрацоўнікі Капцёўскага цэнтра культуры ў Гродзенскім раёне арганізавалі фітадомік “Гарбата на наша свята”. Яны шукалі разыначку сваёй мясцовасці, а адкрылі новы накірунак. Тут збіраюць розныя гаючыя травы, камбінуюць іх з ягадамі і фруктовым і пладамі і заварваюць гарбату па сваёй тэхналогі, паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

У аграгарадку Капцёўка існуе легенда, што расказвае пра тое, як у мястэчка з’явілася назва. Па паданні, тут жыў копціч (гэта не прозвішча, а намінальнае імя чалавека), які вэндзіў мяса сваім адменным спосабам, дзякуючы чаму яно карысталася попытам за межамі населенага пункта. Калі трэба было стварыць на грунце легендаў і традыцый брэндавую імпрэзу, працаўнікі культуры Капцёўскага цэнтра культуры вырашылі зрабіць стаўку на гэта. Тым больш, што тут і цяпер усе вэндзяць мяса. Але па традыцыі да мяса былі напоі з травяных настояў. Яны і грэлі, і лячылі, і танізавалі. Таму, калі ў час свята арганізавалі конкурс-дэгустацыю «вяндліны», каб запіваць, заварылі травы: шыпшыну, мяту, святаяннік. У іх дадаюць і яблык, і сліву ці айву.

Расліны, з якіх загадчык цэнтра культуры Эльвіра Чыжанкова і кіраўнік гуртка Марыя Ракевіч складаюць зборы, растуць у іх у гародзе. Гэта маліна, парэчка, мята, лімоннік, мацярдушка. У лесе, які знаходзіцца непадалёк, яны збіраюць лісце суніцы, шыпшыну, святаяннік і чабор. А таксама мята і меліса. Хоць гарбата – не панацэя і не біядадатак, аднак традыцыйны прыродны сродак, якім карысталіся нашы продкі.