10 красавіка ў Індурскім цэнтры культуры прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Юная рукодельница” – музейны занятак “Пасхальное чудо” па вырабу традыцыйных Гродзенскіх пальм!
Удзельнікі даведаліся пра сакральны сэнс вялікодных традыцый, тэхналогію вырабу ўнікальных пальм, як падрыхтоўваць матэрыялы і што сімвалізуе кожная расліна. Кожны змог зрабіць сваю ўнікальную вярбу на будучае свята Вербніца.

