ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

23 Дек 2024

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

20 снежня ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося адкрыццё абласной выставы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святочнае натхненне”, у якой прынялі ўдзел майстры народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раёна.

У рамках мерапрыемства народны майстар Рэспублікі Беларусь аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Ірына Шавельская правяла майстар-клас па саломапляценні “Павук”. Гурток “Батлейка” Путрышкаўскага цэнтра культуры падрыхтаваў батлеечны спектакль “Смерть цара Ірада”.