ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

20 Янв 2025

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

18 студзеня ў Гродна адбылася рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства».
З выставай у мерапрыемстве прыняў удзел аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. На выставе былі прадстаўлены элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны: саломапляценне, выцінанка, гродзенскія вербы.

Кожны жадаючы змог прыняць удзел у майстар-класах па саломапляценні, лепке з гліны, выцінанке і па вырабе тэкстыльных лялек.