КАДРЫ РЕШАЮТ ВСЕ! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

25 Июл 2023

КАДРЫ РЕШАЮТ ВСЕ!

Тарэса Антонаўна Адамовіч з’яўляецца заснавальнікам і нязменным рэжысёрам народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня”, які дзейнічае на базе Жытамлянскага дома фальклору. У 1992 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”.

Дзейнасць Тарэсы Антонаўны накіравана на адраджэнне нематэрыяльнай духоўнай спадчыны народа. Рэжысёр і ўдзельнікі калектыва з’яўляюцца носьбітамі рэгіянальнай традыцыйнай культуры, якія дасканала перадаюць характар і асаблівасці песеннай манеры выканання. За 37 гадоў існавання народнага тэатра народнай песні пад кіраўніцтвам Адамовіч Т.А. адроджаны і актыўна папулярызуюцца народныя святы і абрады Гродзеншчыны, беларускія, рускія, польскія народныя песні, побытавыя танцы, створана звыш 20-ці фальклорных спектакляў.

“Матуліна песня” – непасрэдны ўдзельнік падзейна-культурных праектаў “Сход калядоўшчыкаў”, “Сход валачобнікаў”, якія накіраваны на вяртанне народных мясцовых традыцый у сучасную дзейнасць работнікаў культуры.