КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

25 Июл 2023

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

“Традыцыйная рэгіянальная кухня аг. Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці” ў 2015 г. унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйныя стравы Адэльска складаюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка, кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (капытцы, бігас, цымас, сыр клінковы), а таксама абрадавыя стравы (ламанцы), якія гатуюць на каляндарныя святы (Зялёныя святкі, Вялікдзень і інш.). Пры заквасцы жытняга хлеба выкарыстоўваюцца менавіта 10 вараных бульбін (нацертых праз сіта). У склад бігаса ўваходзяць сушаныя грыбы, якія загадзя не замачваюцца. Бульбяная бабка змяшчае вялікую колькасць свінога “бачка”, парэзанага маленькімі кавалачкамі. Ламанцы выпякаюцца на плоскай блясе ці ў печцы на вогнетрывалай цагліне. У тварог для клінковага сыру дадаюцца разынкі, загадзя абданыя кіпенем.

Тэхналогія прыгатавання традыцыйных страў перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях аграгарадка Адэльск.