15 студзеня заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага ЦКіРНТ прыйшоў да працаўнікоў СВК «Пагранічны» з калядой, напоўненай песнямі, танцамі і добрым гумарам. Удзельнікі гурта шчыра віншавалі прысутных з Новым годам, жадалі здароўя, дастатку, згоды ў сем’ях і плёну ў штодзённай працы.




16 студзеня ўдзельнікі народнага тэатра народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклора святочнымі песнямі, шчодрымі пажаданнямі і добрым настроем павіншавалі з Новым годам працаўнікоў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» і наведалі цэнтр дасуга для сталых людзей.



