3 снежня для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа прайшла дыялогавая пляцоўка з народным майстрам Рэспублікі Беларусь, уладальнікам Гранта і прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва – Мар’янам Скрамблевічам “Выкарыстанне дуды ў народных гуртах”.
Элемент “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” ў 2023 годзе ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Майстар з вялікім задавальненнем расказаў як ён стварае свае ўнікальныя інструменты, сярод якіх Гарадзенскія трубы, двайныя флейты, жалейкі, паляўнічыя рогі, трэмбіта, трашчоткі, дудачкі, драўляныя акарыны, а таксама прадэманстраваў іх неверагоднае гучанне.





