КУПАЛЛЕ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

07 Июл 2020

КУПАЛЛЕ

Свята Купалле адзначалася у гонар летняга сонцастаяння з 6 на 7 лiпеня. А у Гродзенскiм раене яго адсвяткавалi 5 лiпеня — у дзень святой Улiяны — дзень сустрэчы закаханых.
Фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці і народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору ладзілі традыцыйнае беларускае Купалле на Аўгустоўскім канале.

Лiчылася, што, выканаўшы сваю мiсiю, бог Ярыла, у гэты час памiрае і адраджаецца ў выглядзе Купалы — бога лета, разных кветак I спелых пладоў. Гэта свята таксама называецца днем Iвана Зёлкi…верылi, што у гэта ноч усе ажывае.

Цэнтральнае месца, вакол якога разгортвалася свята, займаў рытуальны агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча. Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл. Дзяўчаты плялі вянкі: разнаквецце дапаўнялася галінкамі дуба, клёна, бярозы. Уcю нoч шyгaлa ўвыcь кyпaльcкae вoгнiшчa, кaб дaлёкa вiдaць былo ягo, кaб дa coнцa блiжэй.

Абaвязкoвым aтpыбyтaм cвятa былi дзявoчыя вянкi, якiя пycкaлi нa вaдy. Taкiм чынaм нявecты вapaжылi aб бyдyчым зaмyжжы. Абaвязкoвa нa купaльскае вогнішча хлопцы вешалi i зaпaльвaлi кола пaдoбнae дa coнцa, якое таксама плялі дзяўчаты. Іcнaвaлa пaдaннe, штo кyпaльcкi aгoнь вaлoдae нeзвычaйнaй гaючaй ciлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвopыx дзяцeй, вepaчы ў aбaвязкoвae выздapaўлeннe мaлыx. Дзядyлi i бaбyлi, кiдaючы ў кyпaльcкae вoгнiшчa cтapыя нeпaтpэбныя pэчы, пpaciлi бaгaтaгa ўpaджaю.
Заканчыўся абрад пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ен адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу.

З Купаллем звязана рамантычная легенда пра папараць-кветку. Вераць, што на Купалле апоўначы ў гушчары лесу зацвiтае кветка папарацi. Не адно стагодзе наші продкі спрабавалі знайсьці чароўную кветку. І мы, на жаль, яе не знайшлі. Можа, паспрабаваць дасягнуць жаданай мары, вышыўшы гэту таямнічую папараць-кветку?

Дарэчы, Янка Купала пісаў некалі: “Ах, якое ж Купалейка сёння ў вас,/ Ах, якую ж вы спадчыну маеце!”. Такой багатай спадчынай і сапраўды можна ганарыцца.