2 мая ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці прайшлі “Квасоўскія Велікодныя чытанні“. Адкрылі мерапрыемства айцец Іаан – настаяцель храма Іаана Кармянскага аг.Квасоўка і начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Таццяна Кузьма. На мерапрыемстве прадстаўлены ўнікальныя праваслаўныя іконы, экспазіцыя вядомых помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна. Усе прысутныя даведаліся пра праваслаўныя традыцыі Вялікадня, валачобныя традыцыі продкаў, нематэрыяльную культурную спадчыну нашага рэгіёна.
Запрашаем усіх заўтра на ўрачыстае адкрыццё выставы “Культурная спадчына Беларусі”. Пачатак у 11.00 гадзін.