“Квасоўскія Велікодныя чытанні“ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

17 Апр 2025

“Квасоўскія Велікодныя чытанні“

16 красавіка ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці прайшлі “Квасоўскія Велікодныя чытанні“. Адкрыў мерапрыемства айцец Іаан – настаяцель храма Іаана Кармянскага аг.Квасоўка. На мерапрыемстве былі прадстаўлены ўнікальныя праваслаўныя іконы, экспазіцыя вядомых помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна. Усе прысутныя даведаліся пра праваслаўныя і каталіцкія традыцыі Вялікадня, нематэрыяльную культурную спадчыну нашага рэгіёну, пра подзвігі “Жанчын- міраносіц”.

18 красавіка запрашаем усіх на ўрачыстае адкрыццё выставы “Светлая Седмица” і майстар-клас па ткацтве.