Людзі. Падзеі. Факты. | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

04 Апр 2023

Людзі. Падзеі. Факты.

Крыніца народнай творчасці Панямоння Традыцыі роспісу велікодных яек у г.п.Сапоцкін.

Элемент “Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці” ў 2013 годзе атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Традыцыя роспісу велікодных яек з даўніх часоў па сённяшні дзень жыве ў г.п.Сапоцкін і з’яўляецца адметнай культурнай традыцыяй нашага рэгіёну.

Аднымі з таленавітых майстроў, якія зберагаюць і папулярызуюць гэтую старадаўнюю традыцыю, з’яўляюцца жыхары Сапоцкіна – Антаніна Юрчэня і Станіслаў Змітровіч.

Для роспісу пісанкі выкарыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – “шпілька”– палачка з убітым у тарэц цвічком, распісваецца пчаліным воскам, натуральным фарбавальнікам чорна-карычневага колеру з настою кары дуба, альхі, альховых шышак і іржавага жалеза.

Традыцыйнымі малюнкамі на “сапоцкінскіх пісанках” з’яўляюцца матывы птушак, кветкавыя выявы, дубовыя лісточкі, галінкі яліны.

На базе Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра з 2017 года дзейнічае музей пісанкі ў якім сабрана звыш 1500 яек, сярод якіх не толькі працы мясцовых майстроў, але і пісанкі, выкананыя з керамікі, крышталя, саломкі. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены страусіныя яйкі, на якіх намаляваны лікі святых і храмы Гродзенскага раёна.