Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Стала ўжо добрай традыцыяй адчыняць дзверы музеяў і музейных пакояў, якія працуюць ва ўстановах культуры, для ўсіх жадаючых і прадстаўляць новыя выставы і унікальныя музейныя экспанаты. З кожным годам набірае папулярнасць і правядзенне «ночы музеяў», да якой 19 мая далучыліся і нашы работнікі культуры, каб паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць у іх моладзь.
Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці прыгатаваў цэлы рад інтэрактыўных лакацый і «оживших экспонатов». Спецыяльна да Міжнароднага дня музеяў упершыню ў музеі пад адкрытым небам правялі незвычайнае мерапрыемства — інтэрактыўную праграму «Забавы ў стылі рэтра» з дэманстрацыяй прадметаў традыцыйнага побыту беларусаў. Задача такога «ажыўлення» музейных прадметаў — паказаць функцыянальнае прызначэнне іх і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці нашых дзядоў і прадзедаў. Не кожны радавы наведвальнік музея, ведае і можа правільна намалоць мукі з дапамогай жорнаў або ўмее гладзіць бялізну з дапамогай валіка, або з дапамогай карамысла можа перанесці ваду ў вёдрах або, як сапраўдныя гаспадыні, з дапамогай «качаргі» паставіць гаршчок у печ. Расказаць і, галоўнае, паказаць наведвальнікам, як гэта рабілі раней — вось галоўная мэта гэтага мерапрыемства.
Для маленькіх наведвальнікаў былі прадугледжаны гульні, квэсты. Усе прысутныя маглі паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх гульнях, а таксама навучыцца беларускім народным танцам. Як дарослыя, так і дзеці з ахвотай станавіліся ў круг, браліся за рукі і разам весяліліся, гулялі ў «масток», «гарлачык» або «козліка». А якое задавальненне ўсе атрымалі ад майстар-класа па танцах! Аматары музыкі змогуць паслухаць гучанне драўляных музычных інструментаў, створаных майстрам Мар’янам Скрамблевічам.
Тых, хто прыйшоў на свята ў музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця» Індурскага цэнтра культуры, чакала новая экскурсійна-гульнёвая праграма «Насустрач музейнай ночы»: квэст – гульня «Па шляхам экскурсавода», конкурсы, сувенірная лаўка, акцыя «Вобразы роднага мілага краю» у «музейных вокнах», прэзентацыя новага праекта аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў — 3D макеты “Старажытная Індура”.
Экскурсія-аповяд пра «брэнды» аграгарадкоў каля новага арт-аб’екта «Вялікая цудадзейная пісанка», лакацыя «Пасхальны сад», камерны канцэрт настаўнікаў Адухаўскай дзіцячай школы мастацтваў «Как упоительны в музее вечера», «местачковыя пасядзелкі» з удзелам ансамбля народнай песні “Polne kwiaty”, майстар-клас ад носьбіта сапоцкінскай традыцыі роспісу пісанак Антаніны Юрчэні ў Музеі Пісанкі Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра — дазволіла наведвальнікам быць не проста пабочнымі назіральнікамі, але і далучыцца да жывога мінулага.
«Ноч музеяў» адкрылася і ў музеі «Код памяці», што ў в.Зарачанка. Музей прадэманстраваў свае лепшыя экспанаты ў гульнёва-забаўляльнай форме ад народнага фальклорнага гурта «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.
Гасцей у гэты вечар чакала канцэртная праграма, экскурсіі, абрадавыя дзеянні фальклорных калектываў раёна былі прадстаўлены на лекцыі-паказе ў «музейным кінатэатры». У інтэрактыўнай экскурсіі змаглі прыняць удзел усе жадаючыя, у тым ліку дзеці. Для самых маленькіх гасцей вечара была адкрыта дзіцячая гульнёвая зона. У гэты вечар гісторыя была галоўнай на свяце, а мінулае цесна перапляталася з сучаснасцю.
У музейным пакоі “Сялянская хата” Абухаўскага цэнтра культуры ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць “испить” духмяны напой старадаўнімі спосабамі: «вприглядку», «вдогонку» і «вприкуску»,а таксама прынялi удзел у майстар-класе па бытавым танцам.