27 лістапада ў Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці для настаўнікаў і навучэнцаў Парэцкай і Верцялішкаўскай дзіцячых школ мастацтваў прайшла пазнавальная праграма пра драўляныя музычныя інструменты.
Майстар-клас правёў народны майстар Рэспублікі Беларусь Мар’ян Скрамблевіч, адзін з вядучых носьбітаў традыцыйнай беларускай дударскай культуры. Удзельнікі не толькі слухалі, але і актыўна спрабавалі сябе ў ролі дудароў. Сустрэча стала важным укладам у папулярызацыю нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – беларускай дуды.




