РАЗАМ ЗАХОЎВАЦЬ І ЗБЕРАГАЦЬ! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

04 Сен 2024

РАЗАМ ЗАХОЎВАЦЬ І ЗБЕРАГАЦЬ!

З глыбіні стагоддзяў у аграгарадку Адэльск існуе самабытная і цікавая традыцыйная кухня. Яна зберагла сваю непаўторнасць у рэцэптуры і тэхналогіі гатавання.

Традыцыйныя стравы Адэльска складаюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка і кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (капытцы, бігас, цымас, сыр клінковы), абрадавыя стравы (ламанцы).

Амаль што ў кожнай сям’і “Адэльская кухня” захоўваецца і практыкуецца, а таксама з’яўляецца асновай харчавання.

У 2015 годзе “Традыцыйная рэгіянальная кухня аг. Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці” унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
 Так, падчас абласнога фестываля “Скарбы Гродзеншчыны” мы запрашаем усіх на падворак Гродзенскага раёна пачаставацца смачным адэльскім хлебам, бабкай, хрустамі і пончыкамі.
Кухня з водарам традыцый – гэта смачна і апетытна!

Чакаем вас да нас!