Гасцінны Адэльск стаў цэнтрам народных традыцый і добрага настрою. Свята млынароў сабрала жыхароў і гасцей з розных раёнаў Гродзенскай вобласці.
Мерапрыемства стартавала з яркага шэсця. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык і старшыня Адэльскага сельвыканкама Уладзімір Трутнеў, даўшы афіцыйны старт святочнай праграме.

Конкурсныя выпрабаванні для млынароў

На галоўнай сцэне адбылася насычаная і душэўная канцэртная праграма, якая падарыла гледачам сапраўдную асалоду ад жывога гучання і народных традыцый.
Сваёй творчасцю гасцей парадавалі:
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт «Жывіца» (Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці), Народны ансамбль народнай песні «Рукавічкі» (Абухаўскі цэнтр культуры). Сапраўдны запал і энергію на пляцоўцы стварыў раённы конкурс побытавых танцаў «Танцы ў стылі этна». Хэдлайнерам мерапрыемства стаў «Музычны тэатр «Рада» з горада Гродна, які пакарыў публіку сваім неверагодным выступленнем і моцнай энергетыкай!

Прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Ваўкавыскага, Гродзенскага, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў.
