Свята лялькі | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

24 Ноя 2025

Свята лялькі

23 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося свята лялькі, якое сабрала аматараў мастацтва, дзяцей і дарослых, якія прыйшлі на сустрэчу з казкай. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць убачыць яркія выставы лялек, прыняць удзел у захапляльных майстар-класах па вырабе лялек-берагінь.

У праграме свята былі арганізаваны розныя актыўнасці: конкурсы, квэст-гульні, спектакль «Две Марфуши» Гродзенскага абласнога тэатра лялек, тэатрализаванае шоў раставых лялек узорнай студыі раставых лялек Дзятлаўскага РЦКіНТ.
Свята лялькі ў Індурскім цэнтры культуры пакінула ў прысутных цёплыя ўражанні. Да сустрэчы ў наступным годзе.