Свята лялькі ў Індуры ў незвычайным фармаце і з навагоднім настроем. | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

19 Дек 2020

Свята лялькі ў Індуры ў незвычайным фармаце і з навагоднім настроем.

7 гадоў таму “фішкай” аграгарадка Індура ці інакш брэндавым мерапрыемствам, дарэчы ў адных з першых у Гродзенскім раёне, стала Свята беларускай лялькі. Ужо тады ў цэнтры культуры жылі незвычайныя лялькі – абярэжныя, багатую калекцыю якіх вырабіла Ірына Рынкевіч, майстар аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. А ў 2019 годзе ў цэнтры культуры адкрылі ўнікальны музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця», калекцыя якога сёння налічвае звыш 300 экспанатаў.

Пандэмія змяніла вельмі многае ў нашым свеце, у тым ліку свабоду перамяшчэнняў, культурных мерапрыемстваў і сустрэч. Для сябе работнікі культуры Гродзенскага раёна вырашылі захаваць ўсе фарматы — і нованабытыя “онлайн”, якія набралі папулярнасць, і чыста афлайн, і камбінаваныя, розныя і па працягласці падзей, і па фарматах. Галоўнае, каб не страціць тое, што мы доўга будавалі, і што важна — узаемадзеянне і ўключаннасць людзей-наведвальнікаў, бо наш прынцып — гэта ўвагу да кожнага чалавека.Свята лялькі, хоць і ў незвычайным фармаце, адбылося, і гэта галоўнае. Мы перакананы, што ва ўдзельнікаў мерапрыемства павінен быць выбар — прысутнічаць на пляцоўцы або далучыцца на адлегласці з дапамогай ужо звыклых нам онлайн-інструментаў. Якімі менавіта будуць гэтыя мерапрыемствы — пакажа час. Але нас сапраўды чакаюць нечаканыя рашэнні і новыя жанры, якія пашыраць уяўленні аб арганізацыі брэндавых мерапрыемстваў у Гродзенскім раёне.