Свята пісанкі ў г.п.Сапоцкін | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

08 Апр 2024

Свята пісанкі ў г.п.Сапоцкін

Сёння ў гарадскім пасёлку Сапоцкін ладзіцца СВЯТА ПІСАНКІ. З пажаданнямі і добрым настроем да ўсіх гасцей і жыхароў свята звярнуліся пачэсныя госці : старшыня Сапоцкінскага сельсавета Андрэй Садкоўскі, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама – Таццяна Кузьма, галоўны спецыяліст Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Пекар, ксёндз касцёла Ушэсця Дзевы Марыі – Антоній Абухоўскі.

На свята завітаў сам “вяльможа” Сапоцька, які таксама павіншаваў усіх са святам і ўрачыста адкрыў турыстычны сезон у Гродзенскім раёне “#ДОМАЛУЧШЕ!” з прэзентацыяй культурна-турыстычнай акцыі і выдачай Пашпартоў турыста.

Дзіцячая пляцоу́ка “У пошуках велікоднага кошыка”.

Майстар-класы ад носьбітаў сапоцкінскай пісанкі і члена беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ганны Клімовіч з Мінску.

Прэзентацыя элементаў нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Майстар-класы па выцінанцы, вырабе велікодных вербаў, ігры на музычных драўляных інструментах ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча і частаванне адэльскім хлебам.