Сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”, у якім з майстар-класам па роспісе “сапоцкінскай пісанкі” прыняла ўдзел носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Традыцыі роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна” Антаніна Юрчэня.
На выставе-конкурсе прадстаўлены работы майстроў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра і настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў.