ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

17 Апр 2025

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Зусім скора вернікі адзначаць светлае свята — Вялікдзень.

16 красавіка для работнікаў ААТ «Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу», ДУП “Праектны інстытут “Гроднагіпразем” і студэнтаў УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы» носьбітам тэхнікі роспісу яек Ядвігай Бандарэвічус і яе пераемнікам Люцынай Станкевіч праведзены майстар-класы па роспісу сапоцкінскай пісанкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Для роспісу сапоцкінскай пісанкі выкарыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – “шпілька”– палачка з убітым у тарэц цвічком, распісваецца пчаліным воскам, натуральным фарбавальнікам чорна-карычневага колеру з настою кары дуба, альхі, альховых шышак і іржавага жалеза. Традыцыйнымі малюнкамі з’яўляюцца матывы птушак, кветкавыя выявы, дубовыя лісточкі, галінкі яліны.