27 ліпеня ў аграгарадку Ізабелін (Ваўкавыскі раён) адбыўся першы тур занальнага агляду-конкурсу абласнога фестывалю рэгіянальнага фольклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».
У мерапрыемстве прыняў удзел народны фальклорны гурт «Жывіца» з Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці. Калектыў паказаў сваё майстэрства, прадэманстраваўшы майстар-клас па побытавых і песенную спадчыну Панямоння.



