20.05.2023 ў вёсцы Зарачанка ЎПЕРШЫНЮ адбылося свята рушніка.
Распачалося свята шэсцем з рушнікамі і яркімі стужкамі. А далей, нібы кола з горкі, панеслася-пакацілася: і святочныя песні, што дарылі гледачам творчыя калектывы з Сапоцкіна, Зарачанкі, Азёр, і цікавы экскурс у гісторыю стварэння рушніка Гродзенскага раёна, і прэзентацыя рушніка в.Зарачанка, і абрады “Заручыны”, “Матулін р...