Такія каўбасы зазвычай рыхтавалі, калі на весках калолі свінню.
У час, калі ў гаспадынь не было лядоўні, сушаныя каўбасы былі адным з выдатных і надзейных спосабаў захаваць мяса надоўга.
У прыгатаванні каўбас усё рабілася ўручную. Вось і называюць іх “пальцам пханыя”.
Для каўбас бралі тонкія свіныя кішкі, чысцілі, вымочвалі. Галоўнае – рабіць усё акуратна, каб не парва...