Святочная праграма і выставы, кірмаш і шмат іншых лакацый сення чакалі гасцей ў Квасоўцы на «Велікодным фэсце» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

24 Апр 2022

Святочная праграма і выставы, кірмаш і шмат іншых лакацый сення чакалі гасцей ў Квасоўцы на «Велікодным фэсце»

Як вядома, велікодныя богаслужэнні ў праваслаўных і каталіцкіх храмах адрозніваюцца, але народныя традыцыі святкавання, што склаліся на Гродзеншчыне, дзе веруючыя абедзвюх канфесій жывуць побач, практычна аднолькавыя.

Як святкавалі Вялікдзень нашы продкі, а яны заўсёды  загаддзя і з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да аднаго з самых значных і прыгожых царкоўных святаў, прадэманстравалі сення работнікі культуры ў аг.Квасоўка. Цікавы сцэнарый, валачобнікі са Свіслачы, шмат гумару ад вядучых Гандзі (Надзеі Маркевіч) і Васіля (Дзяніса Балабуева)  дазволілі усім прысутным зазірнуць у мінулае, далучыцца да народных традыцый, абрадаў і звычак нашых продкаў. Напачатку святочнай праграмы ўсіх яе ўдзельнікаў і гасцей са святам Вялікадня павіншавалі айцец Георгій Рой, настаяцель прыхода Іаанна Кармянскага (аг.Квасоўка), і пачэсныя госці.

Святочная праграма і выставы, кірмаш і шмат іншых лакацый сення чакалі гасцей ў Квасоўцы на «Велікодным фэсце»

Атмасферу свята дапамаглі ствараць  ўдзельнікі  народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі, чые мілагучныя, яркія і надзвычай прыгожыя лірычныя кампазіцыі і побытавыя танцы сталі сапраўдным упрыгожваннем святочнай праграмы. Самадзейныя артысты шмат жартавалі, весялілі гасцей, праводзілі з імі розныя гульні і конкурсы.  Цікавую святочную праграму для квасаўчан   падрыхтавалі артысты з Капцёўскага цэнтра культуры, Скідзельскага цэнтра моладзі, Аліна Чыжык, вучні і настаўнікі “Квасоўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, моладзь Свіслацкага цэнтра культуры. У гэты ж дзень наведвальнікі ўрачыстасці змаглі пазнаёміцца з выставай творчых работ таленавітых  майстроў аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў, а на літаратурнай выставе-экспазіцыі “Фарбы велікоднай радасці” знайсці для аматараў-кулінараў — рэцэпты прыгатавання святочнага велікоднага стала, для творчых асоб — выданні з майстар-класамі па вырабе вырабаў на велікодную тэму.   Свята вельмі спадабалася і ўсе прысутныя яшчэ раз пераканаліся ў тым, што крыніца творчых задумак работнікаў культуры Гродзенскага раёна невычарпальная. Работнікі культуры выказваюць шчырыя словы падзякі ПК імя В.І.Крэмко за супрацоўніцтва  і фінансавую падтрымку свята.

Цікавымі і займальнымі былі лакацыі Квасоўскай сельскай бібліятэкі і дзіцячай музычнай школы мастацтваў.

 Літаратурная выстава-экспазіцыя “Фарбы велікоднай радасці” пазнаёміла гасцей свята  са святочнай велікоднай атрыбутыкай, велікоднымі сувенірамі, для аматараў-кулінараў — рэцэпты прыгатавання святочнага велікоднага стала, для творчых асоб — выданні з майстар-класамі па вырабе вырабаў на велікодную тэму. Упеершыню ў Квасоўку прыехала і  велабібліятэка пад дэвізам —  “Чытаць прэстыжна”. А наведвальнікі “Велікоднай арт-студыя” пазнаеміліся з выставай малюнкаў юных мастакоў   “Квасоўскі вялікодны каларыт”,  паўдзельнічалі ў конкурсе-размалёвак “Самая прыгожая  пісанка”,  і з задавальненнем зрабілі на памяць фотаздымкі і сэлфі  на фотазонах  “Цёплае гнёздышка”  і  “Вясенняе раздолле”. Усе атрымалі падарункі…

 Абавязковым на Гродзеншчыне было хаджэнне валачобнікаў. У народзе меркавалі, што такі абыход вёсак і гаспадарак паспрыяе ўраджайнасці, плоднасці жывёлы, засцеражэ хаты ад маланак, а збажыну ў летнюю пару ад граду. Валачобнікі заходзілі ў двары і выконвалі пад вокнамі песні, ухваляючы гаспадара, яго жонку і дзяцей. Часцей за ўсё радкі валачобных песень суправаджаліся прыпевам: «Хрыстос уваскрос, Сын Божы!», «Вясна красна, зялёна». Сення, народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і   развіцця народнай творчасці і валачобнікі з аг.Свіслач – удзельнікі калектываў аматарскай творчасці, праспявалі фальклорныя песні-звароты да дарослых гаспадароў свята, да дачкі-прыгажуні і хлапца-малайца. На агульным фоне ўсхвалення абавязкова прысутнічала просьба адорвання пачастункамі. Гаспадары адаравалі і падарункамі: фарбаванымі яйкамі, пірагамі, «пальцампханымі» каўбасамі і грашыма.

 Велікоднае чырвонае яйка ўспрымалася сімвалам сусвету, «выратаваным крывёю Хрыста», пралітай на Галгофе. Нацыянальнай беларускай традыцыі характэрны таксама яйкі-маляванкі і яйкі-пісанкі. Яшчэ ў дахрысціянскай традыцыі іх клалі пад парог хлява перад першым веснавым выганам жывёлы, закопвалі на полі ў першую баразну, каб добрай была збажына і каб засцерагчыся ад злоснага чараўніцтва ведзьмакоў. Таксама ў памінальныя дні  іх прыносілі на магілы продкаў у некаторых вёсках Гродзенскага раёна. У Гродзенскім раёне  на Вялікдзень папулярнай была гульня ў біткі. Два чалавекі стукаліся велікоднымі яйкамі. Чыё яечка паб’ецца, той аддае яго «пераможцу». Гульня і сёння шырока бытуе ў розных кутках Гродзенскай вобласці. У Гродзенскім павеце ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў качалі яйкі з горкі. Пераможца той, у каго яйка скоціцца з горкі найдалей.

 Валачобнікі ўспомнілі гэтыя гульні, а хто іх не ведаў, таго адразу на месцы  і навучылі гуляць. Дарослыя і дзеці на свяце атрымалі асалоду і задавальненне ад гэтых гульняў..

 На Вялікдзень сярод простага люду існавала мноства павер’яў. Меркавалася, што з Вялікадня птушачкі пачынаюць спяваць, а зязюля кукуе толькі з Вялікадня і да Пятра (12 ліпеня), а пасля – ні дня.  З’ясі яйкі на Вялікдзень, знесеныя курамі ў Страсны чацвер, – год не будзеш хварэць. На Гродзеншчыне існаваў звычай закопваць косці ад рытуальнай ежы па краях поля, што захоўвала ад граду і ведзьмакоўскіх заломаў (своеасаблівага чорнага магічнага дзеяння на знішчэнне ўраджайнасці жыта ці пшаніцы).

 А госці «Велікоднага фэсту» ў сімвалічным «Велікодным садзе» развесілі пісанкі, яйкі-сувеніры, вырабленыя уласнаручна з пажаданнямі шчасця, міру і дабрабыту адзін  аднаму! І, канешне, загадалі жаданне, якое безумоўна споўніцца…..

Чаму на Вялікдзень пякуць кулічы? І як ў Квасоўцы частаваліся самым вялікім пірагом..

 Як вядома, сядаючы за трапезу, вучні Хрыста пакідалі для яго самога вольнае месца, а на талерку клалі лустачку хлеба. Так і зарадзіўся звычай пакідаць перад святочным ходам вакол царквы яго кавалачак на спецыяльна адведзеным стале. Далей хлеб падзялялі на невялікія кавалкі і раздавалі вернікам па сканчэнні пасхальнай службы. З часам гэтая традыцыя трывала ўкаранілася ў многіх дамах. Кожная гаспадыня стала выпякаць у гонар свята падобны хлеб круглявай формы. Вось чаму пякуць менавіта куліч на Вялікдзень. А на нашым свяце ўсе госці частаваліся самым вялікім велікодным пірагом, які выпякалі гаспадыні з Квасоўкі……Смачна есці!

Таксама ў Квасоўцы прайшоў «Велiкодным кiрмашы».