СЁННЯ Ў САПОЦКІНСКІМ КУЛЬТУРНА-ТУРЫСТЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ ПРАЙШОЎ ДРУГІ ДЗЕНЬ ТЫДНЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ.
Госці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Захоўваем традыцыі, зберагаем гісторыю”, дзе абмяркавалі пытанні захавання і распаўсюджвання роспісу сапоцкінскай пісанкі з носьбітамі Антанінай Юрчэняй і Станіславам Змітровічам.
На працягу дня арганізаваны экскурсіі ў музейны пакой пісанкі, дзе прадстаўлена звыш 1500 яек зробленых у розных тэхніках, а таксама ў музейны пакой “Нам засталася спадчына”, дзе знаходзяцца каля двух дзясяткаў паменшаных копій архітэктурных помнікаў рэгіёну.
Завяршыўся дзень майстар-класам па роспісу пісанкі ад носьбітаў традыцыі.



